Новости проекта
С 8 марта!
С Новым годом!
С Днем учителя!
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

Дата: 15 марта 2016 в 10:08, Обновлено 28 апреля 2016 в 12:02
969 просмотров

У Кармянскай сярэдняй школе прайшоў традыцыйны тыдзень беларускай мовы і літаратуры.

      У  Кармянскай сярэдняй школе прайшоў традыцыйны тыдзень беларускай мовы і літаратуры.
      Тыдзень быў багаты на шматлікія мерапрыемствы. Панавала святочная і добразычлівая атмасфера. Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры Еўтушкова Ларыса Аляксандраўна,Худыбіна Алена Вітальеўна імкнуліся разам з вучнямі  кожны дзень зрабіць запамінальным і цікавым.


       Цешыла і радавала тое,што вучні актыўна ўдзельнічалі ва ўсіх мерапрыемствах.Гэта былі разнастайныя гульні,віктарыны,прэзентацыі,акцыі. У школьтнай бібліятэцы была арганізавана выстава беларускіх часопісаў,кніг. 
Стартаваў тыдзень акцыяй “Гавары са мной па-беларуску”.З вуснаў вучняў,настаўнікаў на працягу ўсяго дня гучала родная мова.Так прыемна было чуць яе ласкавую мелодыку.
У рамкахтыдзеня было праведзена мерапрыемства “Ты будзеш звінець,мая родная мова” ,прымеркаванае да Міжнароднага дня роднай мовы (настаўнік Худыбіна А.В.).
       Усвяточыла будзёнасць музычнае афармленне. Вучні чыталі вершы, разгадвалі крыжаванкі, адказвалі на пытанні літаратурнай віктарыны, прымалі ўдзел у народных гульнях.
       Заключным акордам стала акцыя “Далучы сваю далонь…”, у якой прынялі ўдзел усе, хто неабыякавы да лёсу сваёй мовы. 
       Я лічу,што гэты тыдзень не прайшоў бясследна для нашых вучняў. Галоўнае, што мы ўсе ўсвядомілі і ўбачылі: наша беларуская мова жывая і сапраўдная.
       Вольга Зіновенка,вучаніца 11 класа

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.