Новости проекта
С 8 марта!
С Новым годом!
С Днем учителя!
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Адкрыццё тыдня беларускай мовы і літаратуры

Дата: 21 февраля 2020 в 14:25, Обновлено 29 февраля 2020 в 14:29
184 просмотра

Як не любіць нашу родную мову, такую мілагучную і напеўную?! Як хораша і каларытна гучаць словы па-беларуску! Хто паспрабаваў смак беларускай мовы, той ніколі яго не забудзе.
Традыцыйна 21 лютага  у школе прайшлі мерапрыемствы, якія былі прымеркаваны да свята роднай мовы. Раніцай  вучні - моваведы разам з настаўнікамі - філолагамі Худыбінай А.В., Еўтушковай Л.А. сустракалі кожнага пад вясёлую музыку і прапаноўвалі “лайкнуць” або паставіць падабайку на білбордзе, на якім быў адлюстраваны  надпіс:“ Мама=мова.Любіш маму?” (Напэўна, многія сустракалі гэтыя словы, яны ўпрыгожваюць вуліцы гарадоў нашай краіны).
Ніхто не застаўся абыякавым.Усе жадаючыя ў гэты дзень маглі адгадаць загадкі, растлумачыць фразеалагізмы, расказаць прыказкі ці прымаўкі,сабраць  вянок з беларускіх кветак, прыняць удзел у  завочным падарожжы па роднай мове.
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.